Разлiваецца вечар цягучым блакiтам...
Разліваецца вечар цягучым блакітам.
Пацалункам салодкім агучым любоў.
Будзем плысці з табой па каханні забытым,
У якім не патрэбна ніякіх нам слоў.
Пацалункам салодкім каханне агучым.
Будзе вечар цягучым блакітам глядзець.
У акно залятаць будзе вецер пахучы,
Каб са мной цалаваць валасоў тваіх медзь.
Будзем плысці з табой па каханні забытым,
Адкрываць для сябе навізну яго зноў.
Будзе вечар, цягучым блакітам спавіты,
Аж да раніцы самай шаптаць пра любоў.
18. 10. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119101807848