Накцюрн
I ў кужалю туману дрэвы,
Вачэй тваiх святы пагляд
I ўзнёслыя салоўкi спевы!
Iх дробны пошчак над ракою,
Што пераходзiўу стаката.
Ты ў валасах плыла рукою,
Хавала позiрк вiнавата.
Пачуццi грудзi ўздымалi
I застывалi у горле словы,
Мы ж пацалунакамi шукалi
Жар вуснаў горкi i мядовы.
Былое ўсё. I больш не будзе.
У воды Стыкса ўсё сцякло.
Я мрою, зноў цалуе грудзi
Месяца срэбнае святло.
Свидетельство о публикации №119101709832