Нилов Дмитрий г. Гомель, Беларусь
У бярлозе спiць на печцы Мiшка.
Пра зiму заснула побач кнiжка.
Ды вясна пастукала ў аконца:
За мяцелiцай – заззяла сонца.
Яно свецiць i святлее хатка.
- Паглядзi ў аконца, немаўлятка, -
Мацi будзiць Мiшку i смяецца, -
Тут, у печцы, смаката пячэцца.
Спаць да лета – дрэнная ўжо звычка!
Паглядзi, прачнулася сястрычка:
З’ела свой ласунак i шчабеча.
Цi не хочаш снедаць, мой хлапеча?
Зранку, глянь, вавёрка на галiнцы
Шые хвосцiкам сабе спаднiцу.
У сарокi ў дзюбе вунь – каралi:
Носiць iх з сабой, каб не укралi.
Беленькай была зiмой зайчыха,
Зараз ходзiць шэраю, францiха…
Не лянуйся, Мiшка, прачынайся,
I на першай траўцы паваляйся!
Свидетельство о публикации №119101700819