Залатая восень

Рассыпае восень
Лiсце залатое
На возера просiнь
Пад хадулi хвоек

Выслала кiлiмы
На лясныя сцежкi,
Дыямент азiмых
Атачылi ўзмежкi

Срэбрам павуцiны
Быльнёг аздабляе
Восенi карцiны
Радзiма малая!


Рецензии