Цёплы вецер пауднёвы, як быццам бы у рай...
Цёплы вецер паўднёвы, як быццам бы ў рай,
Залятае у сад мой агніста-барвовы.
Я люблю свой кастрычніцкі ў золаце край
Так, як вершы мае любіць лісцік кляновы.
Ён прыліп да акна, за якім я пішу,
Беражэ цішыню ад паўднёвага ветру.
Я ніколькі душой перад ім не грашу,
І за гэта ён дарыць натхненне паэту.
Залятае у сад мой агніста-барвовы
Цёплы вецер паўднёвы, як быццам бы ў рай.
Для цябе мае шчырыя, чулыя словы,
Мой кастрычніцкі ў золаце, любы мой край.
16. 10. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119101608266