Маё
Я йду па глебе, як па вадзе.
З каменнай хвалі каціцца буду
Так, як не бачыў ніхто нідзе.
Мая работа – стварэнне вершаў,
Шамон кішэнямі паліто.
Упартых, коштамі найтаннейшых:
Не чуў каторых нідзе ніхто.
Ў маёй судзінкі – хвароба росту:
Дасягнеш столі? Мігці, ляці.
Мая работа завецца проста:
Святло і вера, як супраціў.
Свидетельство о публикации №119101600691