Грэцкi арэх ужо скiнуу лiстоту...

***
Грэцкі арэх ужо скінуў лістоту
І агаліў сваё голле. Гляджу
Я на шчымлівую гэту пяшчоту
І, як апошні лісточак, дрыжу.
Восені просінь у небе смяецца,
Хутка прымусіць раздзецца душой,
Гляне, як сэрца трапеча і б’ецца,
І зімаваць застанецца са мной
Разам з раздзетай душою маёй.

16. 10. 2019 г.


Рецензии