Нi на што не прамяняю...
Ні на што не прамяняю
Адзіноты светлы рай,
У якім табе спяваю,
Мой любімы родны край,
Ці здаровы я, ці хворы,
Ці мо стомлены зусім.
Ды й тады душою ўгору
З адзінотаю ляцім.
Сум асенняй пазалоты,
Адзіноты светлы рай
І душы маёй палёты
Над радзімай з краю ў край.
15. 10. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119101509648