Коцiцца сонца за лес апельсiнам...
Коціцца сонца за лес апельсінам
У небе пустым і не жураўліным.
Коціцца сонца, смяецца ў аконца
Ў небе пустым і, як песня, бясконцым.
У небе пустым і не жураўліным –
Хмарка застыла сярэбраным клінам.
Коціцца сонца ў бясконцай прасторы,
Лотасам каб узысці дзе над морам.
Мару і я пра далёкія моры,
Дзе нараджаюцца чыстыя зоры.
15 кастрычніка 2019 г.
Свидетельство о публикации №119101506394