Над лесам зялёная поуня...
Над лесам зялёная поўня
Ў тумане дрыготкім вісіць,
Нібыта прыбіта шпакоўня,
Што песню птушыную сніць.
І падае раптам за сосны,
Бо сонца насустрач паўзе
Праз сад мой дзівосны і росны,
Праз кросны - на жоўтай лазе -
Густога, як лён, павуціння.
Кастрычніцкі жоўты касцёр,
І сіняга неба карціна,
Бы крылы анёл распасцёр.
15. 10. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119101502118