Поуня на поуднi над хатай суседа...
Поўня на поўдні – над хатай суседа.
Свеціцца ў хаце ў суседкі даўно.
Коціка выпусціў. Вось непаседа!
Кот у суседкі – залез на акно.
Зоркі гараць. Сабе боўтаю каву.
Позна світае. Грыбы перабраць.
Выйсці і сесці пад хатай на лаву
І дачакацца, як будзе світаць.
Поўня на поўдні. Блакітная поўня.
Старасць не радасць, і рана ўстаю.
Можа, часнок пасаджу я сягоння.
Выдам мо некалі й кніжку сваю…
15 кастрычніка 2019 г.
Свидетельство о публикации №119101501023