Сястра да цябе на Пакровы зайшла...

***
Сястра да цябе на Пакровы зайшла.
Ды й брат зазірнуў на Пакровы…
З суседняга хто завітаў мо сяла.
Пра што гаварылі? Пра дровы,
Ці мо пра каровак, ці доўга яшчэ
Ганяць іх у дальняе поле?
Канешне, заходзілі. Хто ж напячэ
Аладачак смачных даволі?
А хто з Чарацянкі ідзе да сяла?
То бабы з царквы, бо Пакровы.
Пытае сястра, ці ўзяла парася,
Ці сена хапае карове?
Сядзяць і гавораць. Гаворка ідзе,
Шчэ жывы вы ўсе і здаровы…
А памяць плыве, бы лісток па вадзе,
Пра маму, радню і Пакровы.

14. 10. 2019 г.


Рецензии