Юртаев Дмитрий г. Минск, Беларусь
1
Па падваротнях выюць скразнякі
І голых ліп чарнеюць сілуэты,
І па сцякле дажджом змывае лета,
I тэлефон забыўся на званкi,
І парасонаў — цэлыя флаты,
І круціцца лістота пад нагамі,
Як той дварняк, прытомлены гадамі,
Які забыўся, з кім ён быў на «ты».
У лужыны сцякае смутку туш,
І, як заўжды, супольна і павольна,
Плывуць дамы, і я плыву няўмольна
Па вуліцы разрозненасці душ...
2
У паўночным святле, пад старым ліхтаром,
Я слязінкамі кропель твае песціў плечы,
І няхай я з'яўляюся толькі дажджом,
Спадзяюся, чакала ты гэтую стрэчу.
Пачуццёвасць сваю мы с табой беражом,
І адлегласць не важная ў нашым дуэце.
І няхай я з'яўляюся толькі дажджом,
Спадзяюся, што самым любімым у свеце.
Срэбрам кропель сцяжынку, нібы дываном,
Засцялю і… растану з заранкай на ўлонні.
І няхай я з'яўляюся толькі дажджом,
Спадзяюся, пакінеш мяне на далоні.
3
У змучаны твар моцна хвошча мне дождж,
і вецер ірве парасон на анучы,
лупцуючы бруямі ўпоперак, ўздоўж,
і жорстка, і рэзка, і вельмі балюча…
…і вельмі балюча зноў вусны кусаць.
Спазніўся ў жыцці да цябе на каханне.
Аднойчы вось так адыду — што й казаць —
i без прабачэння, і без развітання…
МАСТЫ
Я не люблю развадныя масты.
Ёсць нешта ў гэтым ад смутку расстання,
Быццам «бывай» узамен прывітання,
Жорсткае «Вы», а не мяккае «ты».
Я не люблю развадныя масты.
Як не люблю берагоў раз'яднанасць,
Быццам адзінай душы разарванасць,
Як у жыцці не дайшоў паўвярсты.
Я не люблю развадныя масты.
Іх ненавіджу, калі пламянеюць!
Жар дагарыць... і пачуцці змарнеюць.
З'явіцца ў свеце пабольш пустаты.
ПСАЛМОДЫЯ
Рыфмы і ноты —
хлам!
Сабой не валодаю,
не адчуваю там
ні слоў, ні мелодыю!
Мо дзе высока ёсць
усё, што захочашь сам,
а тута вось, як на злосць,
ноты і рыфмы —
хлам!
Ведаю: ўсё так —
выбар заўжды мой.
Госпадзі, дай знак,
рыфмам і нотам
строй!
Будуць хай чутны нам
Словы й Мелодыя!
Рыфмы і Ноты.
Храм.
І ціха — псалмодыя.
Свидетельство о публикации №119101407587