Я ведаю

Послушать песню можно по ссылке:
https://vk.com/wall-175293274_475

Я ведаю як сыдзе снег,
Што шмат гадоў ляжыць.
Гара, дзе часта рэхам смех,
Раскажа як мне быць.

А Месяц мой пакажа шлях,
З нябёсаў зорку дасць.
Каб не заблукала я ў снах,
Змагла каханай стаць…

Іду я да цябе, плыву
Уздоўж берага ракі.
Я ведаю, што я змагу,
Дайсці – мой лёс такі.

Спяшаюся, сабе кажу:
Яшчэ зусім ледзь-ледзь!
Ты толькі выйдзі на мяжу,
Мяне на ёй сустрэць.

З табой світанак сустракаць,
З табою ноч не спаць.
З табою ў пекла і ваду,
I сны ажыццяўляць.

Ты ведай я жыву табой,
Я дыхаю табой.
У думках і ў снах ты мой,
І целам, і душой!


Рецензии