Над туманным садам поуня...
Над туманным садам – поўня.
Залаты Пакроў вісіць.
Маці там і бацька кроўны…
Як ім там, ці добра жыць?
Мне жывецца, дзякуй Богу!
Сад мой крыецца лістком.
Даў мне Бог сваю дарогу,
А ў дадатак – сад і дом.
Залаты Пакроў над хатай.
Гэта поўня просіць піць.
Пачастую, чым багаты,
Што сумею нарадзіць.
14 кастрычніка 2019 г.
Свидетельство о публикации №119101402921