У грыбы
Прырода сагрэта -
Гэта ў госцейкi прышло
К нам бабiна лета.
Паляцелi павукi
За гусямi ў вырай,
Знiклi берагi ракi,
Разлiлася шырэй.
Настае пара грыбоў.
Пара залатая
Россыпам баравiкоў,
Лес дзяцей вiтае.
Памiж верасу ў траве
Польскi грыб стаiўся,
Лiсцiкам на галаве
Ад дзяцей накрыўся.
Каля беленькiх бяроз
Чарнявыя шляпкi -
Падбярозавiкаў воз,
Па нашаму - бабкi.
Падасiнавiкаў збор:
Дзеткi, тата, мама -
Зладзлi сабе шацёр
У нiзочку прама.
Пад ялiнкаю груздоў
Белыя варонкi,
Сыраежак, маслюкоў
Шапкi-аднадзёнкi.
А далей можа на крок,
На пянёк старэнькi
Выбег не малы гурток:
Блiзнюкi-апенькi.
З лiсцейка надзейны дах
А пад ей сястрычкi.
Россып золата ў кустах
Хiтрыя лiсiчкi
Mухамораў стырчакi
Бледных гурт паганак.
Налятайце грыбнiкi
Пакуль цiхi ранак.
Бо як вецер дрэвы гне,
Ды лiсцё зрывае,
Час iсцi ў грыбы мiне
Кожны гэта знае
Свидетельство о публикации №119101303971