За ноч пажауцелi асiны...
За ноч пажаўцелі асіны
На ўзгорку за хатай маёй…
Я – сын маёй любай Айчыны,
За шчасце яе я – гарой!
І лес мой зжаўцеў за гародам…
Каровак суседка вядзе…
Заўсёды я – з родным народам
У шчасці яго і ў бядзе!
Там хату пад лесам накрылі,
І ёсць у кагосьці ўжо дах…
Бярозы танцуюць кадрылі,
І сцелецца лісце ў нагах…
Я – сын маёй любай Айчыны,
За еднасць яе я – гарой!
Люблю залатыя асіны
Душой беларускай сваёй…
13 кастрычніка 2019 г.
Свидетельство о публикации №119101301934