Вецер сцiх. Малюся Богу...

***
Вецер сціх. Малюся Богу
За цябе я зноў і зноў…
Углядаюся ў дарогу…
Ў кінастужкі маіх сноў.

Дачакаюся. Прыедзеш.
Я таксама – дажыву.
Рыпнулі вароты недзе…
Гэта я цябе заву

Голасам сваім прастылым,
Сэрцам палкім, як агонь.
Эх, каб даў мне Божа крылы!..
Ноч кладзе сваю далонь

На дарогу… Дзякуй Богу
За цябе ў маім жыцці!
Я спынюся ля парога,
Каб у цемру не сысці.

12. 10. 2019 г.


Рецензии