Асыпаецца лiсце з бяроз...

***
Памяці таты

Асыпаецца лісце з бяроз
Недзе там над магілаю таты.
Праз шляхі і дарогі пранёс
Мятны водар старэнькае хаты.

Выйсці ў поле, алешнік прайсці,
Ля крыніцы зарослай спыніцца
І да скону душою расці,
Каб анёлам камусьці прысніцца.

Асыпаецца лісце з бяроз,
І жывы для мяне ты заўсёды –
У блакіце высокіх нябёс,
У прасторах – высокай свабоды.

Праз шляхі і дарогі пранёс
Мятны водар старэнькае хаты
І абрыс, што ідзе на пакос,
Маладога вясёлага таты.

11 кастрычніка 2019 г.


Рецензии