Айчыне
Душы наканаваны,
Каб снiла росаў перазвон
I белыя туманы.
Салоўкi пошчак у хмызах
Над соннаю вадою,
Доўгачаканы цёплы пах,
Увечар сырадою.
Вусцiшны шэпат каласоў
Жытоў на полi.
Каханай водар валасоў,
Ветру i волi.
Яе сунiчных вуснаў пах,
Слодыч маркоты.
Зiхценне сонейка ў вачах,
Мрояў палёты.
Мой сiнявокi родны край!
Мой першы ранак.
Ты маладосцi маей май
Святло заранак!
О, Беларусь! Цудоўны сон,
Душы наканаваны.
Яскравы i жаданы ён,
I гоiць раны.
Свидетельство о публикации №119101101912