Наперакор

Поле бойкі пакінуў волат.
Плакаў ранак крышталь-расой.
Колькі буйных галоў умомант
Знесла жудаснае лязо!

Больш ніхто не паўстаў тым летам,
Толькі лісце паверх лягло.
Потым шэрань прыйшла да свету,
Закавала ахвяр у шкло.

Ад марозу чарнелі словы,
Сонца здзекам цвіло падчас -
І тады падняла галовы
Канюшына ў апошні раз.

04.10.2019


Рецензии