Цiха хмары плывуць над халоднай зямлёю...
Ціха хмары плывуць над халоднай зямлёю
І завуць за сабой у асенні прастор.
А жыву для цябе я – і толькі… табою,
Мая цёплая зорка між безлічы зор!
І калі адплыву я ў прастору нябёсаў,
Ты мне будзеш з Зямлі дасылаць свой сугрэў,
Каб ядналася зноў цеплыня нашых лёсаў,
Як яднаецца лісце кастрычніцкіх дрэў.
07. 10. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119100704330