Гарчыць жыццё, нiбы рабiны гронка...

***
Гарчыць жыццё, нібы рабіны гронка…
Я для рабіны пад акном пішу.
Мяне ацэніць мілая старонка,
Ёй аддаю і сэрца, і душу.

Цалую хмар льняны абрус высокі,
Ім засцілаю свой пісьмовы стол,
Што, як і я, пад небам адзінокі,
Што, як і я, імкнецца у прастор.

06. 10. 2019 г.


Рецензии