У вазе заснулi апошнiя ружы...
У вазе заснулі апошнія ружы.
На вуліцы стынуць асеннія лужы.
Паэт за сталом. Ён паэзіі служыць.
За вокнамі вецер. Чакаюцца сцюжы.
Ў паветры лісток, як збянтэжаны, кружыць.
І ружы, і лужы, і стол той, і вецер,
І хто на сасновым сядзіць табурэце,
І попел на белай яго цыгарэце
Чакаюць збаўлення, ратунку ад ночы,
Што разам са сцюжай за вокнамі крочыць
Няўмольна…
05. 10. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119100507867