Кастрычнiк мне грэчаскi сшытак пачау...
Кастрычнік мне грэчаскі сшытак пачаў.
Маўчу, не пішу, назіраю за сонцам
І мару з ім разам, пра што я крычаў,
Паэзіі сэрца свайго вынаходца.
Я мару пра хмару, я – геліятроп,
Стаміўся я сонцу насустрач спяшацца
І больш не хачу падстаўляць яму лоб,
Хачу толькі ў памяці сонцам застацца.
Ілгаць не магу і не ўмею ілгаць,
Таму і маўчу, нібы Стэфан пабіты.
Мой грэчаскі сшытак хачу я пачаць,
І буду тады я з кастрычнікам квіты.
04. 10. 2019 г.
Грэчаскі сшытак – штотыднёвік, выдадзены ў Грэцыі на грэчаскай мове, геліятроп – расліна, Стэфан – Стэфан Першамучанік, пабіты камянямі за хрысціянскую пропаведзь у Ерусаліме каля 33 – 36 г.
Свидетельство о публикации №119100409420