Сонца садзiцца за лес мой сасновы...

***
Сонца садзіцца за лес мой сасновы.
Новы мой вечар павольна ідзе:
Дзе падымае лісточак кляновы,
Дзе рабізну – на халоднай вадзе
Подыхам ветру, кастрычніка сябра.
Зебрай заскача раптоўна вада:
Холадна ёй і пад вечар – азябла.
Сонца садзіцца так рана! Бяда!
Сонца за лес мой сасновы садзіцца.
Сніцца да рання мне будзе яно.
Сёння ніколі ўжо не паўтарыцца,
Як і на захадзе сонца – віно.

04. 10. 2019 г.


Рецензии
Прекрасний атмосферний вірш. Дуже сподобалось!

Шон Маклех Патрик   04.10.2019 19:01     Заявить о нарушении
Дзякуй, Шон! Дзякуй, Маклех! Дзякуй, Патрык!

Юрий Боровицкий   04.10.2019 19:51   Заявить о нарушении