За акном асеннi дожджык...

***
За акном асенні дожджык
Мочыць спелую траву.
Як паромшчык-перавозчык,
На сваёй зямлі жыву.

Перавожу на свой бераг
Груз далёкіх берагоў
І жыву ў сваіх хімерах
Рэчаіснасці і сноў.

Варажыць пра лёс баюся.
Лепш таго не ведаць дня,
Калі мары беларуса
Прыме цесная труна.

Ад жыцця не адракуся.
На сваёй зямлі жыву.
Дождж імжыць на Беларусі,
Мочыць... мокрую траву…

03. 10. 2019 г.


Рецензии