На ростанях
Вядзе мяне далей да маёй мэты.
Часы з табою - то чароўны рай,
Бо сонейкам любвi сяброў сагрэты!
Бывай айчына, мацi i сястрыца!
Няхай твой голас з неба жаўруком
Звiнiць у маiм сэрцы, як крынiца,
Якая запаўняе сьвет жыццём.
Бывай айчына! Зорачка сустрэчы
Мой шлях суправаджацьме праз гады,
Бо веру я, што ўсё яшчэ не вечар
I знойдзецца выток жывой вады!
Свидетельство о публикации №119100209464