Кастры кастрычнiка гараць...
Кастры кастрычніка гараць:
Стаяць у полымі ігрушы.
Гараць павольна, нібы спяць,
Нібы ў дарогу заўтра рушаць
І скінуць вогненны убор,
І замяце чырвоны вугаль
Мой голы сад, халодны двор
І роднай хаты жоўты вугал.
Гараць кастрычніка кастры –
Кусты калінавай сумоты,
І дзве бярозкі – дзве сястры
Ў малінах шэпчуцца ля плота.
Другога кастрычніка 2019 г., Радашковічы
Свидетельство о публикации №119100206058