З ранiшнiм сонцам i ветрам...
З ранішнім сонцам і ветрам
Госцем кастрычнік прыйшоў –
Верш, што напісаны метрам
З націскам іктавых слоў.
Ямбам хістаецца голле,
Вецер танцуе харэй,
Дактылем неба раздолле
Кліча мяне да дзвярэй.
Клінам лясок-амфібрахій
Там на узгорку тырчыць,
Як залатых эпітафій
Восені тонкая ніць.
Першага кастрычніка 2019 г.
Свидетельство о публикации №119100102252