Ноч вераснёвая. Цёпла. Вiльготна...
Ноч вераснёвая. Цёпла. Вільготна.
Дзесь на гары загарэўся ліхтар.
І адчувае сябе ён свабодна:
Ночы паказвае белы свой твар.
Чорная ноч, без ніякай маралі.
Як і мастацтву, ёй белай не стаць,
Каб ліхтары на гары не стаялі,
Каб перасталі ёй даль асвятляць.
29 верасня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119092908981