Дождж прамы вераснёвы лiе i лiе...
Дождж прамы вераснёвы ліе і ліе,
І сцякае па паціне меднага лесу,
І на бронзе зялёнай асінак пяе,
Нібы піша грыбную кароткую п’есу.
А латуннае сонца ў аконца зірне
І плыве за дажджом, што чаканіць манеты.
Гэта плата за вершы асеннія – мне
І таму, хто радком маім сёння сагрэты.
29 верасня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119092906721