Шэрань
Ціха легла ўранні,
Быццам хтосьці па зямлі
Сыпле срэбра зданню.
Травы змерзлыя зіхцяць,
Лашчаць позірк,грэюць.
А галіначкі трымцяць,
Бы маўчаць не ўмеюць.
Шэрань белая, мароз -
Крочыць зімка ў госці!
Ветрык вые без пагроз,
Шэпча елкам штосьці.
За ракою сонца спіць,
Промнем лес казыча.
Што ж сычу цяпер рабіць? -
Змерз бядак, кугыча.
Шэрань ззяе - прыгажосць,
Шчасце, асалода,
Бы спяшыць у маладосць
Матачка-прырода.
25.09.2019 г.
Свидетельство о публикации №119092608140
Лидия Сапронова 27.09.2019 15:16 Заявить о нарушении
Ковальчук Тамара Васильевна 28.09.2019 08:20 Заявить о нарушении