Снавед

Чарговы нудны дзень.
Праца. Гаспадарка.
Крамы. Аркушы.
Кола не спыніць.
Ледзь заўважны цень,
Рухаешся шпарка,
Усмешка без душы,
Усё як мае быць.

Моўчкі выконвай працу,
Адбывай нудны сон.
Хутка ўжо прачынацца,
Дыхаць сапраўдным жыццём.

Кожную ноч
Ты прачынаешся іншым.
Кожную ноч
Існуеш сапраўды.
Твой вольны сусвет
Мае змены за стрыжань.
Сон быў удзень,
А гэта й блізка не сны!

Ты даўно жывеш
Навыварат нібыта:
Напалову тут,
Напалову там.
Казка, сон ці верш —
Гэта твой набытак.
Як закон, статут
Шэпчаш неўпрыцям.

17.05.2019


Рецензии