Спадарожник начэй
Тонкая постаць зліваецца з цэглай сцяны.
Мабыць, дарэмна суседзі нясуць свой дазор:
Як і заўсёды, цябе не заўважаць яны.
Ноч цябе абдымае,
Ценем крокі сцішае,
І павекі хаваюць
Свет
Ад вачэй.
Гук і колер мінаеш,
З поля зроку знікаеш,
Што ты сёння шукаеш
У свеце
Людзей?
Ты спадарожнік начэй, выхаванец дарог.
Грукат і ляск адыходзяць назад, у «нідзе».
Звон цішыні — то твой скарб, твой ручны аднарог.
Слухай яго, ён насустрач рахмана ідзе.
Ноч цябе абдымае,
Ценем крокі сцішае,
І павекі хаваюць
Свет
Ад вачэй.
Гук і колер мінаеш,
З поля зроку знікаеш,
Ты сваё адшукаеш
У свеце
Людзей!
Свидетельство о публикации №119092607394