Плауна сонца усходзiць над роснымi травамi...
Плаўна сонца усходзіць над роснымі травамі,
І выводзіць на ўзлесак рабінавы сум,
І плыве, і плыве над каралямі ржавымі,
І ліе залатое святло на красу.
І ў бяскрайняй, высокай, жывой прыгажосці
Мне здаецца, што верасень – гэта я сам,
І я сам запрашаю душу сваю ў госці
І рабінавы сум ёй на памяць аддам.
26 верасня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119092602170