Слепата

Вочы мае невідушчыя,
Вочы!
Днём вы заўжды заплюшчаны
Й ноччу.
Хоць і павекі паднятыя,
Й светла,
Вы ўсё глядзіце, клятыя,
У пекла.
Бачыце толькі змрочнае,
Злое.
Што вы мяне марочыце,
Двое?
Што, хіба з неба скінулі
Зоры?
Ці, можа, сонца згінула
Ў моры?
Што ж мяне, зрок, падманваеш
Гэтак?
Не ўбачу — дык хоць намацаю
Кветак.

22-23.09.2019


Рецензии