Падмарозiла травы...

***
Падмарозіла травы,
Падмарозіла лісце.
Мне ніколечкі славы
Не патрэбна! Мне выйсце
Маім вершам знайсці
Ў гэтай восені жоўтай,
Як паэту расці
І здзіўляцца – употай –
Тым лісткам залатым,
Таму спеламу лісцю,
Што пад небам пустым
Цёплы верасень выслаў –
На сцяжынках зямных
Нам з бяроз маладых…
Падмарозіла травы,
Падмарозіла лісце.
І з кахання да славы
Не шукаю я выйсця.

24 верасня 2019 г.


Рецензии