дрыгва
-Это мой стожок, паночки!
Для себя его сложил!
Детки,дочки же,сыночки!
-Ты, пся кров!-толкнул жалнер
деда дерзкою рукою...
Где он дед Талаш теперь?
Он в болоте за рекою.
Скоро красные придут!
Всё! Снимай конфедератку!
Кто владыкой станет? Труд!
Все нормально будет,братка.
--------------------
Классика:
"Падышоў дзед Талаш да стажка, нізка пакланіўся жалнерам, зняў шапку. Але жалнеры не звярнулі на яго ўвагі і не адказалі на дзедава прывітанне. Адзін жалнер сядзеў на санях і таптаў сена, другі падаваў яго бярэмамі, а трэці разбіраў стажок.
– Паночкі, што вы робіце? – палахліва загаварыў дзед Талаш, – нашто забіраеце сена?.. апошняе сена!.. Чым жа я худобу карміцьму?
– Ідзь до д’ябла! – азваўся з саней жалнер.
А другі, што сядзеў на стажку, сумыслу кінуў на дзеда жмак сена і так спрытна, што ссунуў на патыліцу дзедаву шапку, што вельмі пацешыла жалнераў, выклікала іх рогат.
Дзед Талаш моўчкі знёс гэту абразу і крыўду. Больш таго, ён схапіў рукамі за шынель жалнера, што падаваў сена, і стаў перад ім на калені.
– Паночкі! не бярыце апошняга сена! У людзей ёсць у запасе, а гэта мой апошні стажок...
– Ідзь до д’ябла, стары пёс! – ускіпеў жалнер і штурхануў дзеда ў грудзі.
Са спрытам маладога дзецюка ўсхапіўся з каленяў дзед Талаш. Вочы яго заіскрыліся страшнаю злосцю.
– Сабака! – грымнуў ён голасам, поўным нянавісці і помсты.
Сякера, як маланка, узвілася ў дзедавых руках, бліснуўшы ўгары халодным, вострым лязом. Жалнер, на якога замахнуўся дзед, пабялеў як палатно і падаўся крута ўбок, каб ухіліцца ад сякеры.
– Апамятайся, бацька! – падскочыў да дзеда Максім і схапіў бацьку за рукі.
Збянтэжаныя жалнеры замерлі на момант. Яны ніяк не чакалі такога рэзкага пераходу ў паводзінах дзеда.
– Бяры яго! Вяжы праклятага азіята! – першым апамятаўся жалнер з саней і саскочыў на дол.
Накінуліся жалнеры на дзеда Талаша і пачалі яго валтузіць, стараючыся паваліць старога. Разгарнуўся дзед Талаш, павярнуў сваімі шырокімі плячамі, крутнуўся, і жалнеры паадляталі ад яго, як шчэпкі, а адзін паляцеў потырч носам у снег.
– О, шатан стары! – прамовіў толькі ён, падымаючы сваю канфедэратку.
Не чакаючы новага нападу і адчуўшы, што справа абарочваецца ў нядобры бок, стралою махнуў дзед Талаш у густы хмызняк і знік з вачэй у момант вока. Цяпер толькі ўспомнілі палякі, што яны жалнеры, што ў іх ёсць наганы. Выпалілі некалькі разоў у той бок, дзе знік дзед Талаш."
(Я.Колас Дрыгва)
Свидетельство о публикации №119092404087