Познiя ружы Ужо блiзяцца сцюжы...
Познія ружы… Ўжо блізяцца сцюжы,
Хутка надыдзе зіма.
Ў сэрцы адчайным цвітуць яшчэ ружы,
Ў сэрцы завеі няма.
Познія ружы дару табе, дружа.
Верш мне пра іх напішы.
І не здзіўляйся тым ружам ты дужа,
Кветкам гарачай душы.
Што мне завеі? Няхай яны кружаць,
Б’юцца дарэмна ў акно.
Познія ружы – ратунак ад сцюжы,
Нібы натхнення віно.
22 верасня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119092202960
Бач, рады кожнаму дню.
Поздняя ружа ўзрушвае, кружыць,
Ўхапіўшы жывога агню.
Няхай, будзе восень і цемраць, і лужы…
Няхай зіма сварку вядзе…
А мне не маркотна, бо позняя ружа
Стаіць на вакне і цвіце!
.
Прывітанне, Юрый!
Прыемна сустрэць тут, на сціхушцы, зямляка. Асабліва, калі ён так трапятліва адносіцца да роднае мовы.
Дзякую.
С павагай,
Марина Влада-Верасень 22.09.2019 18:21 Заявить о нарушении