Захварэу Мiхась
Бо гарэлкі выпіў мора…
Не варушыцца, ляжыць,
А нутро лістом дрыжыць.
Гэта ж трэба так набрацца,
Што не можа ён падняцца,
Галава — бы цэбар той!
Нейкі жудасны напой.
Свет нямілы, памірае:
У вушах гудзе, штурхае,
Вочы нібы не свае —
Душу Богу аддае.
Бо было ўсё на халяву,
Праміні такую з’яву.
Лепшы сябра бацькам стаў —
Бог сынка яму паслаў.
Хоць дзівіся, не дзівіся:
Піць было — хоць захлыніся…
Вось таму не разлічыў:
І не мог ужо, а піў.
Трэба ж ведаць, мусіць, мерку,
Як бярэшся піць гарэлку…
І шурупіць галавой,
Не чужой, прабач, сваёй.
Свидетельство о публикации №119092105810