Бабiна лета цвiце фiялетам...
Бабіна лета цвіце фіялетам,
Барвай і жоўтым цвіце.
Ты расцвіла, нібы бабіна лета,
Хоць і завея мяце
Па валасах тваіх сонечных жоўтых.
Ты расцвіла, як вясна!
Ветру асенняга лёгенькі дотык –
Хмельная чарка віна.
Дык прыглушы ж ты імгненную радасць!
Час маразоў настае…
Мары салодкія – бабіна слабасць,
Бабіна лета пяе…
20 верасня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119092007492