Абурэнне

Кажуць трэба каб вершы былі карацей,
Бо паэзіі з доўгімі вельмі нязручна.
Друкаваць няма грошай- вучыць для дзяцей,
Што адвыклі чытаць і марудна, і скучна.

І здзіўляе чаму не прынялі указ:
Аб ліміце ў вершах на строфы, на думкі.
Колькі будуць ва ўсім пакарачваць нас,
Рыхтаваць беларусам жабрацкія сумкі.

Засталось не багата прайці па жыцці:
І заробкаў няма, і на пенсію вета.
Пасылаюць адкрыта-мо ўзяць ды пайсці?
Дзякуй богу туды не патрэбна білета.


Рецензии