Я табой запалонены
"Чым у палон мяне ўзяла.
І сэрца стомленнае і душу,
На неба нібы ўзнясла!?".
Там дзе гараць да рання зоркі,
Дзе забываеш пра гады.
Дзе нібы звязаны аборкай
І ні туды, і ні сюды.
Дзе пакахаўшы твае вочы,
Тваё аблічча, твой запал,
І дні паблытаў я і ночы,
І мо не еў, і мо не спаў?
Але ні думкі аб звароце,
Ля ног тваіх маё жыццё.
Быць разам у шчасці і ў самоце,
Адно абодвум пачуццё!
Свидетельство о публикации №119091607180