Нясмелае сонца прыглушана свецiць...

***
                Незнаёмаму паэту

Нясмелае сонца прыглушана свеціць.
Паэт дзесьці сцішана лічыць радкі
І лічыць, што ён – самы лепшы на свеце,
І толькі шэдэўры з-пад смелай рукі

Выходзяць, каб легчы ў наступную кнігу.
О, як ён чакае выдання яе!
Нясмелае сонца… Так рады я мігу,
Калі сарамлівая восень пяе!

Калі так хістаюцца дрэвы пад ветрам,
Калі не чакаюць нічога ў жыцці…
І клён мой не лічыць нікога паэтам,
Хто крочыць па першым апалым лісці.

16 верасня 2019 г.


Рецензии