Светлячок

Я ніколі не бачыў таго светлячка,
Але сэрца кранаюць твае пераклады.
Дзе ў каханні паходзіць ён на дурачка,
І гарэць для людзей бескарысна так рады.
 
Дзе няма пляткароў і  нічутна хлусні,
Дзе людзей на учынкі благія натхняе.
Гэта ён з неба зорак пагаслых агні
У траву, каб гарэлі шчэ доўга, кідае.

Зіхацяць на лугу ўначы пакрысе,
І згадаю я раптам у дзяцінстве забытым:
Бацька дроў абярэмак у хату ўнясе
І гараць яны ў цемры, ля печы блакітам.

"Фосфар"- бацька тлумачыць,-" бо вільгаць і прэль"
Адкрывае для нас ён яшчэ таямніцу.
Адвячоркам матуля прадзе зноў кудзель,
Я ж трымаю ў руках светлячок-небыліцу.


Рецензии