Гомель
Дзе каштанаў ды ліп так шмат.
Без цябе не застаўся недзе,
Бо спяшаўся заўжды назад.
Ад вакзалаў бягуць прыпынкі
I праспекты ва ўсе бакі.
Не знайсці мне ўжо той сцяжынкі,
Што вяла да самой ракі.
Прырастаеш ды маладзееш,
Новых мікрараёнаў шмат,
І жывеш кожны год надзеяй
Атрымаць iмя Горад-сад.
Прытулюся да дрэва, згадаю:
Тут балота было, дрыгва,
А цяпер без канца і краю
Забудовы вакол, царква.
Калі глянеш з вышынь птушыных
На пейзаж, бы з высокіх гор,
Выцінанкі адметных ліній
Дапаўняе блакіт азёр.
Парк раскінуў свае прысады,
Задумліва шуміць галлё,
І палацы заўсёды рады
Расказаць пра жыццё сваё...
Ціха вечар плыве над Сожам,
У краснаталах гусцее змрок.
І спяшаецца аб прыгожым
За радком расказаць радок.
Свидетельство о публикации №119091302909