Белыя рамонк

Куды ні глянь-адны рамонкі,
Палоскі чорнае зямлі.
Запомніў жоўтыя варонкі,
Дзе салдаты рускія ляглі.
Зусім бязвусымі хлапцамі,
Хаця прайшоў нямалы час.
Стаяць яны перад вачамі,
Як перад боем,чакаюць нас.
Даўно заараны варонкі,
Там вырас буйны колас жыта.
І толькі белыя рамонкі,
Напомняць,што там перажыта.
Паўсюль няўсконцыя рамонкі,
Ківаюць нізка галавой.
Чуецца ціхі шопат толькі,
Спыніся,хвіліначку пастой.
Пастой і нізка пакланіся,
Ім за ўчынак баявы.
Яны жывымі засталіся,
Хоць не вярнуліся з вайны.


Рецензии