Поуня зноу вiсiць над лесам...
А.
Поўня зноў вісіць над лесам.
Верасень кладзецца спаць.
Піша вершы паэтэса,
Хоча кнігу напісаць.
Піша вершы паэтэса,
Пра каханне марыць зноў.
Поўня срэбная над лесам –
Вось і ўся яе любоў.
Да яго імчыцца сэрца,
Каб пад поўняй пагуляць…
Выцягне вады вядзерца,
Прагна п’е, ідзе пісаць…
Пра каханне незямное.
Ён, на жаль, такі зямны!
Ў галаве адно і тое ж…
Верасень гартае дні.
І ляцяць яны ў турботах…
А калі ж ёй беднай жыць?
Зноў адна, праз дзень – субота.
Мо зямному пазваніць?
12 верасня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119091208645