Хтосьцi у садзе збiрае малiну...
Хтосьці ў садзе збірае маліну,
Хтосьці крые жалезам свой дах,
Хтосьці піша, як я, пра Айчыну,
Хтосьці прэмію бачыць у снах.
Хтосьці ў творчым жыве аб’яднанні
І штампуе там вершы для кніг.
Хтосьці сніць ад начальства прызнанне,
Хтось такое прызнанне спасціг.
Хтосьці лечыць іржавыя грушы,
Хтось душу прадае за медаль
І над рыфмай мазгі свае сушыць:
Душыць восені стоены жаль…
11 верасня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119091103539